З 3 па 21 сакавіка на філалагічным факультэце праходзіць акцыя па стварэнні помніка “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у падтрымку ініцыятывы дабрачыннага фонда імя Аляксея Талая. Сабраныя ў ходзе акцыі савецкія манеты і грашовыя сродкі пойдуць на стварэнне скульптурнага комплекса ў выглядзе франтавога пісьма-трохвугольніка, які ўвасабляе памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, і бронзавага дрэва як сімвала перамогі жыцця. Два такія помнікі ўжо ўстаноўлены ў Мінску і Брэсце, трэці з’явіцца ў Маскве.
Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” падтрымалі акцыю і сабралі 564 манеты, што ад часу СССР засталіся ў іх сем’ях. Лепшае, што можа стацца з гэтымі металічнымі сведкамі мінулай эпохі, – паслужыць ўвекавечванню памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.


BY

