27 сакавіка – 1 красавіка ў рамках заняткаў па англійскай мове дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк быў праведзены цыкл мерапрыемстваў “Здароўе нацыі” з беларускімі і замежнымі студэнтамі 2, 3, 4 курса аддзяленняў “рамана-германская філалогія” і “ўсходняя філалогія”.
Мэта мерапрыемстваў – выхаванне ўсвядомленага стаўлення моладзі да свайго здароўя, стымуляванне зацікаўленасці студэнтаў у спорце, выхаванне пачуцця патрыятызму праз знаёмства з дасягненнямі беларускіх спартоўцаў у сусветным спорце; інфармаванне студэнтаў (у тым ліку як патэнцыяльных бацькоў) аб вакцынацыі як неабходнай меры прафілактыкі цяжкіх захворванняў у дзяцей і дарослых.
Мерапрыемствы адбыліся ў форме круглага стала. Студэнты падзяліліся інфармацыяй па вывучаных імі праблемах, правялі квіз па тэме “Здароўе і спорт”, адзначылі важнасць інфармацыі аб захворваннях, якія можна прадухіліць праз своечасовую вакцынацыю. Таксама асабліва актуальна гучала тэма пра віды спорту, папулярныя ў Рэспубліцы Беларусь на фоне гульняў КХЛ, што праходзяць у Мінску.







BY

