12 красавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскага суботніка кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ ў асобе дацэнта Ларысы Гедзімін і магістрантаў Глеба Леонцьева, Рыгора Пашкевіча і Уладзіслава Хацько прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні магіл вядомых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў на Маскоўскіх (Усходніх) могілках. Былі прыбраны магілы народных пісьменнікаў Беларусі Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, іншых мастакоў слова (Янкі Маўра, Еўдакіі Лось, Уладзіміра Караткевіча, Піліпа Пестрака, Алеся Якімовіча і іншых), мастакоў (Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага).
Навіны факультэта
Добраўпарадкаванне на Маскоўскіх (Усходніх) могілках
Навіны факультэта


BY 
