Сэрвісы

Навечна ў памяці народнай

Навечна ў памяці народнай

На кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай праводзіцца цыкл розных мерапрыемстваў у сувязі з маючай адбыцца знамянальнай датай – 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнты эканамічнага факультэта з выкладчыкам Г. В. Варычэнка пабывалі ў Беларускім нацыянальным гістарычным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кітайскія студэнты з асаблівым пачуццём успрымаюць усё тое, што прыйшлося перанесці беларускаму, рускаму і іншым народам СССР, выстаяць і перамагчы фашызм. Карціны Міхаіла Савіцкага, фотадакументы, эпізоды кінахронікі, прабітыя кулямі гімнасцёркі нікога не маглі пакінуць абыякавым. Сяброўства нашых краін узмацнiлася ў той цяжкі ваенны час, якi захаваўся на фотаздымках, дзе лідэры СССР і Кітая падпісваюць дакументы аб капітуляцыі мілітарысцкай Японіі. Студэны захапляюцца сілай духу і мужнасцю беларускага народа, партызан і герояў падполля, юных змагароў супраць фашызму. У сваіх творах яны расказваюць пра герояў Брэста, пра стаўленне беларусаў да ўвекавечання подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў, беражлівым захаванні кранальных рэліквій з таго часу.

image-23-04-25-06-16-1.jpeg

image-23-04-25-06-15-1.jpeg

image-23-04-25-06-15-2.jpeg

image-23-04-25-06-16.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image