Сэрвісы

Філолагі БДУ ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Філолагі БДУ ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

24 красавіка 2025 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” і дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства І.І. Шматкова з мэтай паглыблення ведаў аб творчых постацях буйных прадстаўнікоў класічнай беларускай літаратуры ў рамках выкладання дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” наведалі Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

Захапляльную экскурсію правёў загадчык музея, паэт, бард, літаратуразнаўца Міхаіл Бараноўскі. Студэнты шматпланава пашырылі свае веды аб жыццёвай і творчай дзейнасці паэта, які нарадзіўся ў Траецкім прадмесці г. Мінска. Яны ўбачылі адзіны прыжыццёвы зборнік “Вянок” з аўтографам паэта, рукапісы некаторых яго вершаў, фотаздымкі, асабістыя рэчы паэта і яго блізкіх. Напрыклад, дзяўчат асабліва ўразіў плюшавы мядзведзік, якога паэт падараваў сваёй маленькай пляменніцы.

Цікавыя моманты з жыццёвага і творчага шляху паэта, пра якія даведаліся студэнты, дапамогуць наблізіцца да разумення творчага феномену класіка беларускай літаратуры.

photo_2025-04-26_10-39-32.jpg

photo_2025-04-26_10-39-15.jpg

photo_2025-04-26_10-40-48.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image