Сэрвісы

«РАМАНІЯ: МОЎНАЯ І КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА – 2025» ЯК ІНСТРУМЕНТ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНАЙ НАВУКІ

«РАМАНІЯ: МОЎНАЯ І КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА – 2025» ЯК ІНСТРУМЕНТ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНАЙ НАВУКІ

20 мая 2025 года адбылося адкрыццё IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Раманія: моўная і культурная спадчына - 2025», прысвечанай 85-гадоваму юбілею філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў на адкрыцці канферэнцыі звярнулася намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце і міжнароднаму супрацоўніцтву Т.В. Мальцэвіч.

У канферэнцыі прымалі ўдзел больш за 50 спецыялістаў: прадстаўнікі БДУ, вядучых беларускіх ВНУ, а таксама замежных універсітэтаў і навуковых арганізацый з Расійскай Федэрацыі і Італіі.

Беларускія ВНУ былі прадстаўлены Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, Інстытутам інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Расійскія ўніверсітэты прадстаўлены Маскоўскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, Дзяржаўным універсітэтам асветы, Літаратурным інстытутам імя А.М. Горкага, Інстытутам замежных моў Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы, Інстытутам замежных моў Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. А. І. Герцэна, Інстытутам замежных моў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Міжнародным інстытутам міждысцыплінарнай адукацыі і ібера-амерыканскіх даследаванняў Паўднёвага Федэральнага Універсітэта, Ніжагародскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К. Мініна, Вышэйшай школай замежных моў і перакладу Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта, Омскiм дзяржаўным педагагiчным універсітэтам, Чачэнскiм дзяржаўным педагагiчным універсітэтам, Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыяй ім. Л.У. Собінава, Міжнароднай паліцэйскай акадэміяй ВПА, музеем-сядзібай Л.М. Талстога "Ясная Паляна", а таксама Міланскім дзяржаўным універсітэтам.

Падчас правядзення пленарных пасяджэнняў вядучыя спецыялісты падзяліліся вынікамі работы ў рамках гуманітарных ведаў. Даклады датычыліся шырокага кола навуковых даследаванняў: праблем мовы і трансферу ведаў, пытанняў фарміравання функцыянальнай пісьменнасці пры падрыхтоўцы спецыялістаў філалагічнага профілю, праблем лінгвістычнай і культурнай рэцэпцыі пакаянага псалма ў беларускіх перакладах.

Падчас пленарнага пасяджэння дэкан факультэта французскай мовы МДЛУ Алена Уладзіміраўна Федзяева перадала віншавальны адрас рэктара Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта І.А. Краёвай з нагоды 85-гадовага юбілею філалагічнага факультэта рэктару БДУ А.Д. Каралю і дэкану філалагічнага факультэта С.А. Важніку.

Другая палова дня работы канферэнцыі была прысвечана правядзенню секцый "Кагнітыўна-дыскурсіўныя аспекты камунікацыі", "Лінгвакультуралагічныя аспекты перакладу і пытанні раманскіх літаратур", "Лінгвакраіназнаўчы і сацыякультурны кампаненты ў практыцы навучання замежным мовам".

Падводзячы вынікі работы мерапрыемства, можна ўпэўнена гаварыць аб тым, што канферэнцыя прайшла паспяхова і вынiкова. У ходзе работы канферэнцыі беларускімі і замежнымі ўдзельнікамі неаднаразова падкрэслівалася неабходнасць працягваць паслядоўны і інтэнсіўны дыялог з мэтай абмену перадавым прафесійным вопытам.

Аргкамітэт канферэнцыі выказвае сваю ўдзячнасць усім удзельнікам канферэнцыі і жадае ім новых творчых дасягненняў і перамог у імя працвітання навукі і адукацыі!

 

13f2105202555_2.PNG

13f2105202555_7.PNG

13f2105202555_8.PNG

13f2105202555_9.PNG

Image

Рэсурсы

Image
Image