21 мая 2025 года ў Двары галоўнага корпуса БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія абнаўлення Дошкі гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па традыцыі на Дошку гонару кожны год заносяцца імёны супрацоўнікаў і навучэнцаў БДУ за заслугі і дасягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці.
У гэтым годзе з ліку супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта гэтага гонару ўдастоены старшыня Сямейнага клуба БДУ, старшыня Савета куратараў філалагічнага факультэта, старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Валянціна Захарэвіч, старшыня Студэнцкага Савета філалагічнага факультэта, магістрант спецыяльнасці «Мовазнаўства» Юлія Гурыновіч.
Ганарымся вамі і жадаем поспехаў у далейшай працоўнай, вучэбнай і творчай дзейнасці.





BY

