2 верасня студэнты 3 курса 14 групы спецыяльнасці «Славянская філалогія» разам з куратарам дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л. Чахоўскай наведалі выставу да пяцігоддзя з дня прызначэння епіскапа Веніяміна Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, арганізаваную Упраўленнем па справах культуры БДУ і музеем гісторыі Белдзяржуніверсітэта сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Ганна Чаўгун:
– Выстава незвычайная і цікавая: яна раскрывае асобу мітрапаліта Веніяміна з новых бакоў. Мы можам убачыць не толькі архіўныя фатаграфіі, на якіх прадстаўлена штодзённае жыццё і духоўная дзейнасць мітрапаліта, але і рэдкую багаслоўскую літаратуру, а таксама дэталі царкоўнага ўбору Уладыкі. Кожны, хто наведае выставу, адчуе сябе суцешаным і духоўна супакоеным.


BY 
