Дзень ведаў – свята не толькі для школьнікаў і студэнтаў, але і для ўсёй акадэмічнай супольнасці. 5 верасня кафедра беларускага мовазнаўства правяла круглы стол пад назвай «Беларуская мова: традыцыі, інавацыі і выклікі новага навучальнага года». Лейтматывам мерапрыемства стала цытата з аднаго з Пасланняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка да беларускага народа і Нацыянальнага сходу: «Адукацыя – фундамент грамадства, пропуск для дзяржавы і ўсёй нацыі ў заўтрашні дзень».
Уступнае слова меў загадчык кафедры дацэнт Г.К. Чахоўскі, які адзначыў, што Дзень ведаў – гэта добрая магчымасць набыць новыя ідэі і накіраваць навуковы пошук у перспектыўнае рэчышча.
«Мова – гэта жывы арганізм, які пастаянна развіваецца, – падкрэсліў прафесар М. Р. Прыгодзіч. – І наша агульная задача – не дапусціць, каб у эпоху глабалізацыі яна страціла сваю самабытнасць, неабходна знайсці раўнавагу паміж захаваннем традыцый і адказам на выклікі сучаснасці».
Новы навучальны год на кафедры беларускага мовазнаўства пачаўся з важнай сустрэчы, якая задала адпаведны настрой і навуковай, і творчай атмасферы на доўгія месяцы наперад.


BY

