16 верасня 2025 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся брэйн-рынг «Што я ведаю пра Дзень народнага адзінства?» Арганізатарам выступіла кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. Мерапрыемства праводзілася паміж камандай супрацоўнікаў і камандай аспірантаў і саіскальнікаў кафедры. Усяго было арганізавана 4 раўнды па 5 пытанняў, якія былі арыентаваны на звесткі аб зʼяўленні Дня народнага адзінства і на гістарычныя факты, звязаныя з падзеямі 1939 года і вызваленчым паходам Чырвонай Арміі.
Вяла брэйн-рынг старшы выкладчык Святлана Крылова. З лікам 4:3 перамагла каманда выкладчыкаў кафедры. Віншуем!


BY

