Сэрвісы

Выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі"

Кабінет-музей беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ сардэчна запрашае наведаць выставу "Велікодныя яйкі і паштоўкі", адкрыццё якой адбудзецца 30 сакавіка ў 12.45 (каб. 319). Таксама чакаем Вас 31 сакавіка, 1, 2, 5 і 6 красавіка з 11.00 да 16.00.

На выставе будзе прадстаўлены сімвал галоўнага хрысціянскага свята, выраблены з розных матэрыялаў: фарфоравыя, шкляныя, драўляныя, каменныя яйкі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі, пісанкі, крашанкі і інш.

Наведвальнікі таксама змогуць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі".

Image

Рэсурсы

Image
Image