Кафедра класічнай філалогіі запрашае ўсіх зацікаўленых антычнай гісторыяй і культурай прыняць удзел у нашым традыцыйным Агульнаўніверсітэцкім адкрытым конкурсе творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць».
Канкурсантам прапануюцца наступныя намінацыі: «Паэзія и пераклад», «Празаічны тэкст», «Эсэ», «Малюнак», «3D-малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.
Творчыя работы прымаюцца да 30 лістапада 2025 года на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту
Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі»: http://didact.bsu.by/item/classic_phil_contest
З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://graecolatini.by/Contest_Regulations_Cultural_Heritage_of_Antiquity_and_Modernity_2025.pdf
або праз QR-код:



BY

