Фотачэлендж «Сямейны код XXI стагоддзя», прымеркаваны да тыдня бацькоўскай любові (14–21.10.2025) і закліканы раскрыць сучаснае разуменне сямейных каштоўнасцяў, аб’яднаў студэнтаў усяго Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На конкурс паступіла больш за 50 творчых работ ад удзельнікаў-прадстаўнікоў розных факультэтаў, кожная з якіх праз мастацтва фатаграфіі і эсэ расказала асабістую гісторыю пра каханне, падтрымку, традыцыі і агульныя сямейныя захапленні. Конкурс прайшоў у трох намінацыях: «На адной хвалі», «Лічба.Love», «Без фільтраў». Журы ацэньвала як мастацкі складнік фотаздымкаў, так і глыбіню тэкстаў-апісанняў да іх, і вызначыла пераможцаў. Прызавыя месцы ў намінацыях занялі студэнты шасці факультэтаў: філалагічнага, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, філасофіі і сацыяльных навук, сацыякультурных камунікацый, геаграфіі і геаінфарматыкі і ваеннага. У рамках конкурсу таксама прайшлоадкрытае студэнцкае галасаванне, у якім прынялі ўдзел больш за 100прадстаўнікоў БДУ. Па яго выніках быў вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз студэнцкіх сімпатый».
22.10.2025 года ў Рэктараце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў фотачэленджа. Сярод пераможцаў – студэнты філалагічнага факультэта Азсой Гюльджэ і Каваленка Ганна. Дыпломы аўтарам лепшых работ асабіста ўручыла прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ганна Станіславаўна Бакун. Пасля гэтага ў студэнтаў была магчымасць паўдзельнічаць у дыялогавай пляцоўцы на тэму «Сямейныя каштоўнасці» і пачуць меркаванне першых асоб БДУ датычна пытанняў выхавання дзяцей, захавання цеплыні паміж членамі сям’і, пераадолення выклікаў сучаснага грамадства, з якімі сутыкаецца маладая сям’я.
Азнаёміцца з поўным спісам пераможцаў і ўбачыць лепшыя працы можна на сайце першаснай арганізацыі БДУ РГА «Белая Русь» па спасылцы.
Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усёй душы віншуюць пераможцаў.


BY

