Сэрвісы

Мінімалізм (разумнае спажыванне) і экалогія: кропкі сутыкнення

Мінімалізм (разумнае спажыванне) і экалогія: кропкі сутыкнення

28.10.2025 дацэнт кафедры германскага мовазнаўства В.Ю.Касцючэнка правяла мерапрыемства «Мінімалізм (разумнае спажыванне) і экалогія: кропкі сутыкнення» са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія». Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу студэнтаў да разумнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, абмеркаваць спосабы інтэграцыі прынцыпаў разумнага спажывання ў паўсядзённае жыццё студэнтаў, скараціць негатыўнае ўздзеянне людзей на навакольнае асяроддзе (змяншэнне колькасці пластыкавых і іншых шкодных адходаў).

Ужо некалькі гадоў усвядомленае спажыванне (zero waste) – адзін з галоўных і актуальных сусветных трэндаў, які прадугледжвае ўсвядомленае стаўленне да ўсяго, што купляецца, выкарыстоўваецца і выкідваецца. Сярод прынцыпаў усвядомленага спажывання – скарачэнне аб'ёмаў спажывання, адмова ад аднаразовых тавараў, паўторнае выкарыстанне, збор і перапрацоўка адходаў. Мэта такога падыходу – скараціць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

У ходзе абмеркавання студэнты прыйшлі да высновы, што разумнае спажыванне дапамагае знайсці баланс паміж асабістым камфортам, з аднаго боку, і карысцю для планеты – з другога. Большасць студэнтаў пагадзіліся, што насамрэч нам не трэба столькі, колькі мы спажываем кожны дзень, але мала хто пра гэта задумваецца.

Хочацца адзначыць высокі ўзровень дасведчанасці студэнтаў па гэтым пытанні. Студэнты прапаноўвалі неардынарныя і крэатыўныя лайфхакі па "ўсвядомленаму недаспажыванню" (underconsumption core), прычым не толькі вербальна, але і візуальна. Абмеркавалі такія рухі супраць празмернага спажывання і залішніх пакупак рэчаў як Buy nothing («не купляй»), The month of less («Месяц меншых выдаткаў»), No-spend challenge («чэлендж без марнаванняў»), якія сталі папулярнымі ў Еўропе і Расіі сярод тых, хто імкнецца скараціць экалагічны след. Сутнасць гэтага падыходу заключаецца ў добраахвотным скарачэнні або поўнай адмове ад неістотных пакупак на некаторы перыяд часу. Удзельнікі такіх праектаў аб'ядноўваюцца ў суполкі і ствараюць групы ў сацыяльных сетках, дзе абменьваюцца рэчамі адзін з адным бясплатна, падтрымліваючы ідэю паўторнага выкарыстання прадметаў і мінімізацыі новых набыткаў.

Падчас размовы студэнты аднагалосна прыйшлі да высновы, што вядомы выраз "хочаш змяніць свет – пачні з сябе", як ніколі актуальны ў кантэксце нашага мерапрыемства. Ну а практычным кіраўніцтвам да дзеяння абралі правіла чатырох R: refuse, reduce, reuse, recycle (адмоўся, знізь спажыванне, выкарыстоўвай паўторна, перапрацуй). Гэта аснова разумнай перапрацоўкі смецця і экалагічнага спажывання ўсяго, што нас акружае.

ph3010202512900817264.jpg

ph301020250987654321.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image