Сэрвісы

На філалагічным факультэце БДУ пройдзе Еўразійскі конкурс эсе на англійскай мове «Erudite – 2025»

На філалагічным факультэце БДУ пройдзе  Еўразійскі конкурс эсе на англійскай мове  «Erudite – 2025»

Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб пачатку правядзення Еўразійскага конкурсу эсэ на англійскай мове "Erudite – 2025".

Тэма эсэ для прадстаўлення на конкурс – «We make a living by what we get, but we make a life by what we give» – «Мы зарабляем на жыццё тым, што атрымліваем, але сапраўднае жыццё ствараем тым, што аддаём».

Конкурс прымеркаваны да аб'яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь "Году добраўпарадкавання".

Мэта правядзення конкурсу – прасоўванне ідэі асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця, арганізацыя платформы для абмену думкамі студэнтаў розных краін, стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі, паляпшэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты моўных спецыяльнасцей (асноўная замежная мова – англійская) вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

Конкурс пройдзе ў вочна-завочным фармаце з 01.11 па 22.12.2025.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 30 лістапада 2025 года падаць у Аргкамітэт адным файлам заяўку з тэкстам эсэ на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

17 снежня 2025 года журы вызначыць пераможцаў конкурсу ў пяці намінацыях: "The Best Essay" (галоўная намінацыя конкурсу) –I, II, III месца; "The Language Expert"; "The Most Logical Essay"; "The Most Original Essay"; "The Most Emotional Essay".

Работы пераможцаў і вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу, дыпломы ўручаны на афіцыйнай цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў. Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб яго правядзенні, узнагародах і патрабаваннях да эсэ можна тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image