Філалагічны факультэт віншуе Уладзіслава Пятрашка, студэнта 4 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, з атрыманнем Прэміі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Цырымонія ўручэння ганаровай узнагароды адбылася 31 кастрычніка 2025 года з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Далжанкова У.В. Прэмія Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі была заснавана ў 2016 годзе і ўручаецца навучэнцам устаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі нашай краіны за высокія паказчыкі ў вывучэнні кітайскай мовы, літаратуры і культуры Паднябеснай.





BY

