Сэрвісы

Музей на гістарычным факультэце БДУ

Музей на гістарычным факультэце БДУ

30 кастрычніка 2025 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» наведалі музей на гістарычным факультэце БДУ.

Экскурсія пачалася з залы «Археалогія». Студэнты з цікавасцю слухалі экскурсавода пра эпохі існавання чалавека на тэрыторыі Беларусі: ад каменнага веку, калі чалавек толькі з’явіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і да XVII стагоддзя. Унікальныя археалагічныя знаходкі першабытнай культуры часоў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў (зброя, посуд, жаночыя і мужчынскія ўпрыгожанні, культавыя прадметы, сярод якіх бронзавая падвеска з першымі ўсходнеславянскімі святымі Барысам і Глебам, і многае іншае) арганічна спалучаюцца з экспанатамі этнаграфічнай часткі музея, якая папаўняецца пасля экспедыцый гістарычнага факультэта, падарункамі студэнтаў, іх бацькоў.

Нумізматычная зала музея літаральна захапіла студэнтаў, бо тут сабрана адна з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе нумізматычная калекцыя манет ад антычнасці да сучаснасці. Па ёй можна прасачыць усю гісторыю грошай Беларусі, пачынаючы з рымскіх манет і заканчваючы самай буйной у гісторыі краіны банкнотай наміналам у 5 мільёнаў рублёў. Студэнты даведаліся, адкуль у беларускай мове ўзялося слова грошы.

Пасля заканчэння экскурсіі група пазнаёмілася са стэндамі факультэта, якія расказваюць пра ўтварэнне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, гісторыю яго станаўлення і развіцця.

ph0411202518653.jpg

ph04112025811244.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image