Сэрвісы

“Лінгвістычны рынг”

4 мая 2010 года на філалагічным факультэце трэці раз прайшоў “Лінгвістычны рынг”, у якім прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці “Руская філалогія”. Гэтым разам свае веды дэманстравалі студэнткі 5-й групы Ксенія Герман, Дар’я Багачова, Дыяна Ермакова, Таццяна Ерахавец. Дар’я Жак, Ганна Ільіна і студэнткі 6-й групы Анастасія Мігно, Вікторыя Палуян і Анастасія Рудзянкова. Дзяўчаты дэманстравалі сваю дасведчанасць у сучаснай рускай мове, агульным мовазнаўстве, рускай дыялекталогіі, гістарычнай граматыцы рускай мовы.

Пераможцамі гульні сталі Дар’я Багачова, Дыяна Ермакова і Ксенія Герман. Усе ўдзельніцы адзначаны прызамі ад загадчыка кафедры рускай мовы прафесара Івана Сямёнавіча Роўды. Не засталіся без падарункаў і іншыя студэнты, якія актыўна падтрымлівалі сваіх калег, а таксама тыя выкладчыкі кафедры, хто паказаў глыбокія веды мовы сеткі Інтэрнэт.

Image

Рэсурсы

Image
Image