Сэрвісы

Вэйпінг: праўда і падман

Вэйпінг: праўда і падман

20.01.2025 у рамках працы па далучэнню студэнтаў да здаровага ладу жыцця старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок правяла з навучэнцамі 2 курса спецыяльнасці «Рамана – германская (нямецкая) філалогія” інфармацыйную гадзіну ў форме ток-шоу на тэму “Міфы і  рэальнасць аб электронных цыгарэтах”. Мэта мерапрыемства – фарміраванне ўстойлівага негатыўнага стаўлення да электронных сістэм курэння, заснаванага на дакладнай інфармацыі аб іх шкодзе. Электронныя цыгарэты сёння сталі модным аксэсуарам сярод падлеткаў і моладзі, аднак мала хто ведае, якую пагрозу ўтойвае ў сабе гэта “навамоднае вынаходства”.  

У працэсе падрыхтоўкі да ток-шоу студэнтам было прапанавана паглядзець на тэму размовы вачамі прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей: сацыёлагаў, медыкаў, хімікаў, псіхолагаў і эколагаў. “Сацыёлагі” прадставілі інфармацыю аб гісторыі вынаходства электронных цыгарэт, расказалі аб адказнасці, прадугледжанай за выкарыстанне вэйпаў у розных краінах свету, а таксама падзяліліся вынікамі ананімнага апытання аб ступені іх папулярнасці сярод равеснікаў. “Хімікам” і “медыкам” было даручана развеяць міф пра бяспеку электронных сістэм курэння. У цэнтры ўвагі “псіхолагаў” аказалася пытанне аб фарміраванні залежнасці ад вэйпаў. “Эколагі” звярнуліся да тэмы ўтылізацыі вэйпаў і іх уплыву на навакольнае асяроддзе.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце актыўнага дыялогу. Студэнты адкрыта адказвалі на пытанні вядучага, дзяліліся ўласным жыццёвым вопытам. Падводзячы вынікі, студэнты выказалі вельмі простую, але важную думку: не трэба быць вучоным, каб зразумець, што рэгулярнае ўдыханне хімічных злучэнняў можа аказаць сур’ёзны негатыўны ўплыў на наш арганізм. Няварта мяняць краскі жыцця на ілюзію бяспекі і займацца самападманам. Лепш адзін раз адмовіцца, чым пасля ўсё жыццё спрабаваць вярнуць страчанае здароўе.

ph25112025172678263.jpg

ph25112025716278.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image