Сэрвісы

V Шаблоўскія чытанні

V Шаблоўскія чытанні
ph2611202567861278162.jpg

Кафедра замежнай літаратуры, СНДЛ «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры», гурткі «Светлавякоўе і Уяўленне», «Англійская жаночая літаратура ХХ – пачатку ХХI стагоддзя» і «Нябачная калегія» запрашаюць студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў да ўдзелу ў V Шаблоўскіх чытаннях. Пачатак працы канферэнцыі – 13 снежня ў 11.25 (аўдыторыі будуць пазначаны ў праграме канферэнцыі, що будзе размешчана на стэндзе кафедры замежнай літаратуры (аўд. 54 вул. К. Маркса, 31)). Плануецца праца наступных секцый:

 

  1. «Мастацкі тэкст на скрыжаванні літаратуразнаўчых тэорый і метадалогій»;
  2. «Актуальныя пытанні англійскай літаратуры Сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу»;
  3. «Актуальныя праблемы вывучэння класічнай літаратуры»;
  4. «Кампаратыўныя, структурныя і іншыя даследаванні»;
  5. «Посткаланіяльная і амерыканская літаратура»;
  6. «Паэтычныя практыкі ў сусветнай літаратуры»;
  7. «Формы рэалізацыі іншасці ў літаратуры»;
  8. «Катэгорыя жанру на розных этапах літаратурнага працэсу, праблема жанравай атрыбуцыі, розныя тыпы ўзаемадзеяння жанраў».

Мадэрацыя секцый будзе ажыццяўляцца магістрантамі і аспірантамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны граматамі кафедры замежнай літаратуры. Па выніках працы канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 8 снежня 2025 года даслаць заяўку на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Заяўка на ўдзел у V Шаблоўскіх чытаннях

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

2. Статус: студэнт (пазначыць курс, спецыяльнасць), магістрант, аспірант

 

3. Тэма даклада

 

4. Навуковы кіраўнік

 

5. E-mail

 

6. Неабходнасць мультымедыйнага абсталявання для даклада

 
Image

Рэсурсы

Image
Image