Справаздачны канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца «Крыжачок» БДУ адбыўся, і па рашэннi спецыяльнай камісіі калектыў пацвердзіў званне «Заслужаны».
У канцэрце бралі ўдзел выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Кацярына Сяргееўна Лебедзева і студэнт 4 курса спецыяльнасці «Усходняя філалогія» Уладзіслаў Пятрашка.
Падтрымаць выкладчыка прыйшлі студэнты 2 курса 19 групы спецыяльнасці «Усходняя філалогія». Многія з іх упершыню ўбачылі ўжывую народна-сцэнічны танец і былі ўражаны высокім узроўнем майстэрства артыстаў і пазітыўным прыязным настроем, які танцоры дарылі гледачам!





BY

