Кафедра кітайскай філалогіі 3 снежня 2025 г. арганізавала сустрэчу выкладчыкаў і студэнтаў з намеснікам Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, рэдактарам аддзела паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, паэтам Малахоўскім Рагнедам Юр’евічам. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на паглыбленне прафесійных ведаў і кампетэнцый студэнтаў-філолагаў, азнаямленне з сучаснымі тэндэнцыямі літаратурнага працэсу Беларусі, на развіццё паэтычнай творчасці і падтрымку маладых талентаў факультэта.
Рагнед Малахоўскі расказаў аб дзейнасці ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, творчым шляху як паэта, прачытаў вершы, напісаныя ім у розныя гады, а таксама падараваў сваю кнігу з аўтографам аўтару лепшага пытання. У завяршэнне сустрэчы Уладзіслаў Пятрашка і Марыя Казлоўская, студэнты 4 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, прачыталі свае пераклады твораў кітайскай літаратуры.




BY

