Сэрвісы

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "СВЕТ МОЎ: РАКУРС І ПЕРСПЕКТЫВА"

22.04 на філалагічным факультэце БДУ кафедрай англійскага мовазнаўства ў завочным фармаце была праведзена міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "СВЕТ МОЎ: РАКУРС І ПЕРСПЕКТЫВА". Праблемнымі палямі канферэнцыі былі: Мовазнаўства. Лінгвістычныя праблемы; Мова. Культура. Міжкультурная камунікацыя; Мова і літаратура; Методыка-педагагічныя аспекты выкладання мовы ў ВНУ. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Францыі. На пленарным паседжанні былі зроблены даклады на рускай, беларускай, англійскай мовах. Даклады былі прадстаўлены ўдзельнікамі з Беларусі, Балгарыі, Германіі, Італіі, Ірана, Іспаніі, Расіі, Украіны.

Па выніках канферэнцыі рыхтуецца да выдання зборнік навуковых артыкулаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image