Сэрвісы

Кіна-квіз «Беларусь: кадр за кадрам»

Кіна-квіз «Беларусь: кадр за кадрам»

10.11.2025 у рамках эстэтычнага і патрыятычнага выхавання выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства О.А.Сенько і Д.В.Шайбакова правялі са студэнтамі 8 і 9 навучальных груп I курса спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» кіна-квіз «Беларусь: кадр за кадрам», прымеркаваны да Дня беларускага кіно.

Мэтай мерапрыемства стала папулярызацыя беларускага кінематографа, пашырэнне ведаў студэнтаў аб нацыянальнай культуры ў інтэрактыўнай форме, развіццё навыкаў каманднай працы і павышэнне цікавасці да беларускай кінаспадчыны.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце займальнай каманднай гульні. Студэнтам было прапанавана па кадрах і музыцы адгадваць вядомыя беларускія фільмы, успамінаць імёны рэжысёраў і акцёраў, адказваць на пытанні пра гісторыю нацыянальнага кіно. Пытанні ахоплівалі як класіку беларускага кінематографа, так і сучасныя карціны, што дазволіла кожнаму ўдзельніку праявіць сябе.

Студэнты актыўна ўключаліся ў абмеркаванне, спрачаліся і разам шукалі правільныя адказы. Удзельнікі квіза адзначылі, што такое нефармальнае апусканне ў тэму аказалася для іх вельмі карысным і цікавым. Яны не толькі праверылі свае веды, але і адкрылі для сябе шмат новых фактаў і фільмаў, якія цяпер плануюць паглядзець. 

ph111220251762871628762.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image