11.12.2025 у рамках духоўна-маральнага выхавання выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В. В. Скаробагаты правёў са студэнтамі 4 курса 9 групы спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» круглы стол «Права чалавека: голас сумлення і дабра», прымеркаваны да Дня прав чалавека, які штогод адзначаецца 10 снежня. Мэта мерапрыемства – фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, разумення значэння прав чалавека для мірнага суіснавання, выхаванне пачуцця справядлівасці, міласэрнасці і павагі да годнасці кожнага чалавека.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі звярнуліся да асноўных палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі прав чалавека, абмеркавалі прыклады захавання і парушэння прав у сучасным свеце, паразважалі пра ролю асабістай адказнасці і грамадзянскай пазіцыі ў абароне справядлівасці і чалавечай годнасці. Асобны блок быў прысвечаны канстытуцыйным гарантыям прав і свабод чалавека ў Рэспубліцы Беларусь і ролі дзяржавы ў стварэнні ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы. Асобная ўвага была нададзена каштоўнасцям павагі да асобы, спагады, талерантнасці і недапушчальнасці гвалту і дыскрымінацыі.
Інтэрактыўны характар мерапрыемства, які ўключаў працу ў малых групах, аналіз канкрэтных жыццёвых сітуацый і адкрытую дыскусію, паспрыяў развіццю крытычнага мыслення, эмпатыі і ўмення аргументавана адстойваць свае погляды. Па выніках круглага стала студэнты адзначылі, што размова пра правы чалавека дапамагае інакш паглядзець на звыклыя штодзённыя сітуацыі, натхняе на больш чалавечныя, уважлівыя адносіны да навакольных і садзейнічае ўмацаванню атмасферы дабра і ўзаемнай павагі ў грамадстве.



BY

