Сэрвісы

Cемінар "Акадэмічная лекцыя: спецыфіка вымаўлення і ўспрымання"

Было заслухана некалькі дакладаў. Так, выступленне Сямёнавай Святланы Міхайлаўны (старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай і грамадскіх дысцыплін БДУ) на тэму "Праблемы ўспрымання і разумення дыскурсу універсітэтскай лекцыі" было прысвечана структуры і мадэлям успрымання тэксту лекцый і тым рэкамендацыям, якія ў гэтай сувязі магчыма прапанаваць у галіне падрыхтоўкі падобных акадэмічных выступленняў. Даклады студэнтаў філалагічнага факультэта Дунаевай Яўгеніі (5 курс, спецыяльнасць "Руская філалогія") і Бародзіча Сяргея (4 курс, спецыяльнасць "Руская філалогія") таксама закраналі праблемы ўспрымання лекцыі ў ВНУ студэнтамі (найбольш "зручныя" для студэнтаў віды лекцыі, формы фіксацыі лекцыйнага матэрыялу, прысутнасць нагляднасці, выкарыстанне камп'ютарнай прэзентацыі і інш.). Вывады дакладчыкаў засноўваліся на выніках анкетавання, якое праводзілася на філалагічным факультэце (прымалі ўдзел студэнты 1-5 курсаў спецыяльнасці "Руская філалогія").

У слухачоў выклікалі сапраўдную зацікаўленасць пачутыя выступленні, вынікам чаго стала іх актыўнае абмеркаванне выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта, якія прысутнічалі на семінары.

Image

Рэсурсы

Image
Image