Праблематыка канферэнцыі:
1. Беларуская мова: нормы, дынаміка, ужыванне.
2. Нацыянальныя мовы ў іх спецыфіцы і ўзаемадзеянні.
3. Беларуская мова як замежная.
4. Мова і сродкі масавай інфармацыі.
5. Нацыянальная мастацкая літаратура ў кантэксце культуры.
6. Міф - фальклор - культура.
7. Методыка выкладання філалагічных дысцыплін.
Заяўкі на ўдзел просім даслаць да 30 верасня 2010 г. электроннай або звычайнай поштай на наступныя адрасы:
У заяўцы просім указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны адрас і тэлефон, тэму даклада, а таксама неабходнасць браніравання гасцініцы і тэрмін пражывання.
Па канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Тэкст выступлення (ад 3 да 5 старонак праз адзін інтэрвал) у раздрукаваным выглядзе і на электронных носьбітах (flash-дыску, CD/DVD-дыску, дыскеце) падаваць пры рэгістрацыі.
На першым радку справа ўказваюцца прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), на другім радку справа - установа, горад. Праз радок па цэнтры ўказваецца назва даклада (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст даклада.
Тэкст работы набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара Microsoft Word. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе і ніжняе - 2 см, левае - 3 см, правае - 1 см. Абзацны водступ - 1,25 см. Прыклады падаюцца курсівам.
Пры спасылцы ў тэксце на адпаведную крыніцу неабходна ў квадратных дужках указаць нумар крыніцы па спісе выкарыстанай літаратуры і нумар старонкі праз коску, напрыклад: [5, с. 12].
Арганізацыйны ўнёсак для ўдзельнікаў з Беларусі і краін СНД - 45 тысяч беларускіх рублёў, для астатніх удзельнікаў - 25 умоўных адзінак. Выдаткі на праезд, харчаванне і жыллё аплачваюць самі ўдзельнікі канферэнцыі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў дакладаў для публікацыі.
АРГКАМІТЭТ


BY 
