Сэрвісы

6-я Міжнародная канферэнцыя "Мова - Літаратура - Культура"

Праблематыка канферэнцыі:

1.      Беларуская мова: нормы, дынаміка, ужыванне.

2.      Нацыянальныя мовы ў іх спецыфіцы і ўзаемадзеянні.

3.      Беларуская мова як замежная.

4.      Мова і сродкі масавай інфармацыі.

5.      Нацыянальная мастацкая літаратура ў кантэксце культуры.

6.      Міф - фальклор - культура.

7.      Методыка выкладання філалагічных дысцыплін.

Заяўкі на ўдзел просім даслаць да 30 верасня 2010 г. электроннай або звычайнай поштай на наступныя адрасы: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. / Аргкамітэт канферэнцыі. Кафедра сучаснай беларускай мовы, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, 220050, Беларусь. Кантактны тэл.: ++ 375 017 222 31 42.

У заяўцы просім указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны адрас і тэлефон, тэму даклада, а таксама неабходнасць браніравання гасцініцы і тэрмін пражывання.

Па канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Тэкст выступлення (ад 3 да 5 старонак праз адзін інтэрвал) у раздрукаваным выглядзе і на электронных носьбітах (flash-дыску, CD/DVD-дыску, дыскеце) падаваць пры рэгістрацыі.

На першым радку справа ўказваюцца прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), на другім радку справа - установа, горад. Праз радок па цэнтры ўказваецца назва даклада (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст даклада.

Тэкст работы набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара Microsoft Word. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе і ніжняе - 2 см, левае - 3 см, правае - 1 см. Абзацны водступ - 1,25 см. Прыклады падаюцца курсівам.

Пры спасылцы ў тэксце на адпаведную крыніцу неабходна ў квадратных дужках указаць нумар крыніцы па спісе выкарыстанай літаратуры і нумар старонкі праз коску, напрыклад: [5, с. 12].

Арганізацыйны ўнёсак для ўдзельнікаў з Беларусі і краін СНД - 45 тысяч беларускіх рублёў, для астатніх удзельнікаў - 25 умоўных адзінак. Выдаткі на праезд, харчаванне і жыллё аплачваюць самі ўдзельнікі канферэнцыі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў дакладаў для публікацыі.

АРГКАМІТЭТ

Image

Рэсурсы

Image
Image