Філалагічны факультэт БДУ прапануе багаты выбар спецыяльнасцей з рознымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі. Так, спецыяльнасць "Беларуская філалогія" мае кірункі:
1. Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць.
Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік.
2. Камп'ютарнае забеспячэнне.
Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Спецыяліст па камп'ютарнай філалогіі.
3. Дзелавая камунікацыя.
Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Спецыяліст па дзелавой камунікацыі.
Заняткі ў Школе будучага філолага будуць праводзіцца па суботах з 2 кастрычніка 2010 года па 21 мая 2011 года на філалагічным факультэце БДУ па адрасе:
г. Мінск, вул. К. Маркса, 31. Аўдыторыя № 49.
Расклад заняткаў:
11.15 - 12.35
12.45 - 14.05
Заняткі бясплатныя.
Заяўкі на ўдзел у Школе накіроўваць
на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31. Аўдыторыя № 49. Кафедра сучаснай беларускай мовы;
або на e-mail:
Таксама можна запісацца ў Школу па тэлефоне 222-31-42 або асабіста падаць заяўку перад заняткамі.
Па ўсіх пытаннях звяртацца на кафедру сучаснай беларускай мовы (аўд. 49).
Кантактныя тэлефоны:
+375 17 222-31-42 кафедра сучаснай беларускай мовы,
+375 44 7194154 Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі,
+375 29 6637739 Святлана Мікалаеўна Балотнікава.
e-mail:
Чакаем Вас на філалагічным факультэце БДУ!
Да сустрэчы ў Школе будучага філолага!


BY 
