30.03.2026 у рамках працы, накіраванай на выхаванне ў падрастаючага пакалення навыкаў здаровага ладу жыцця, старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок правяла са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці „Рамана-германская (нямецкая) філалогія“ інфармацыйны час у форме ток-шоу на тэму „Моладзь – супраць наркотыкаў”. Мэта мерапрыемства – прадухіленне ўцягвання навучэнцаў у дзейнасць, звязаную з незаконным абаротам і ўжываннем наркотыкаў, фарміраванне ўстойлівага разумення, што любыя наркотыкі небяспечныя, а іх „бяспека“ – гэта падман.
У межах падрыхтоўкі да ток-шоу студэнтам групы было прапанавана самастойна папрацаваць з рэкамендованымі куратарам крыніцамі інфармацыі і на падставе канкрэтных фактаў, лічбаў і рэальных жыццёвых гісторый падрыхтаваць уласныя праекты, якія дазваляюць паглядзець на праблему вачыма сучаснай моладзі. Тэмамі для абмеркавання сталі пытанні, звязаныя з уздзеяннем розных наркатычных сродкаў на арганізм, праблема развіцця залежнасці, яе прычыны і наступствы, а таксама спосабы ўцягвання маладых людзей у незаконны наркагандль і адказнасць за “лёгкія грошы”.
У завяршэнні ток-шоу прагучаў вывад аб тым, што „самае вялікае імкненне любога маладога чалавека – гэта імкненне да незалежнасці. Прымаючы наркотыкі, спрабуючы зарабіць на чужой бядзе, ён сам добраахвотна яго разбурае, бо наркатычная залежнасць – самая жорсткая залежнасць з усіх магчымых. Перш чым ступіць на гэты шлях, варта падумаць. Падумаць як след… Будучыня кожнага залежыць толькі ад таго, якую дарогу ён абярэ”.





BY

