Сэрвісы

Наведванне выставы "Адпачынак-2026"

 Наведванне выставы "Адпачынак-2026"

10 красавiка замежныя студэнты 3 курса факультэта фiласофii i сацыяльных навук разам з выкладчыкам - дацэнтам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Міхалёвай А.М. - наведалі выставу турыстычных паслуг "Адпачынак-2026".

Экскурсія атрымалася цікавай (было прадстаўлена вельмі шмат санаторыяў, баз адпачынку і іншых турыстычных аб'ектаў Беларусі, Расіі, дружалюбных краін) і "смачнай", таму што на выставе таксама праводзілася дэгустацыя прадуктаў харчавання.
Студэнты з Кітая атрымалі магчымасць даведацца шмат новага аб турызме нашай краіны, пакаштаваць новыя прадукты і ацаніць смак беларускіх сыроў, хлеба, мёду, мясных вырабаў і іншых страў мясцовай і замежнай кухні.

Па выніках экскурсіі навучэнцы адказалі на пытанні анкеты, дзе падзяліліся сваімі ўражаннямі ад выставы, новай інфармацыяй, а таксама планамі на адпачынак у Беларусі ў выхадныя дні і на канікулах.

ph13042026129739827398172398.jpg

ph1304202619287389273981.jpg

ph130420261928739827389721973.jpg

ph1304202691273982737091283.jpg

ph130420269127398728937891.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image