23 красавіка 2026 года старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Лебядзеўскай Т. В. быў праведзены ўрок-канферэнцыя “Экалогія маёй краіны” ў групе замежных студэнтаў 2 курса факультэта сацыякультурных камунікацый, прысвечаны 40-м угодкам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
Для замежных студэнтаў знаёмства з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС - гэта адукацыйная база, якая неабходна для разумення глабальных экалагічных праблем у сучасным свеце. На прыкладзе Чарнобыльскай катастрофы навучэнцы змаглі прааналізаваць доўгатэрміновыя наступствы тэхналагічных рашэнняў. Для большасці замежных студэнтаў заняткі, прысвечаныя экалагічным тэмам, становяцца важным чалавечым досведам, які паказвае, наколькі далікатная наша планета і як важна міжнароднае супрацоўніцтва ў прадухіленні падобных бедстваў.
Для замежных навучэнцаў тэма Чарнобыля - гэта не толькі гісторыя, гэта магчымасць папоўніць слоўнікавы запас новай лексікай, а таксама абмеркаваць глабальныя праблемы на рускай мове. Каб вывучыць дадзеную тэму, важна ведаць такія словы і выразы, як навакольнае асяроддзе, радыяцыя, тэхнагенная катастрофа, зона адчужэння, ліквідатары. Выканаўшы комплекс практыкаванняў, студэнты навучыліся выкарыстоўваць складаныя тэрміны, якія належаць экалагічнай і энергетычнай сферам, даведаліся пра навуковы вопыт Беларусі, параўналі экалагічныя праблемы розных геаграфічных рэгіёнаў (напрыклад, пытанні водных рэсурсаў у Цэнтральнай Азіі і пытанні радыяцыі ў Еўропе). Акрамя таго, падчас заняткаў прайшла жывая дыскусія па найбольш актуальных праблемах, дзе кожны жадаючы змог выказаць свой пункт погляду з аргументацыяй.
На занятках прагучала шмат цікавых пытанняў. Студэнтамі ў якасці дамашняга задання былі падрыхтаваны даклады і прэзентацыі. Навучэнцы змаглі пачуць галасы відавочцаў, убачыць радыеактыўную тэрыторыю, паглядзеўшы дакументальныя відэа. Чарнобыльская трагедыя не пакінула абыякавым ніводнага студэнта: кожны быў прасякнуты атрыманай інфармацыяй, кожны ўсвядоміў кошт жыцця на Зямлі, пачуўшы гісторыі відавочцаў адной з самых страшных катастроф чалавецтва.




BY

