Сэрвісы

«Кацюша», вершы і сямейныя гісторыі: памяць пра Перамогу ў літаратурнай гасцёўні туркменскіх студэнтаў

«Кацюша», вершы і сямейныя гісторыі: памяць пра Перамогу ў літаратурнай гасцёўні туркменскіх студэнтаў

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у 23 групе студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» адбылася літаратурная гасцёўня «Святло Вялікай Перамогі». Мерапрыемства падрыхтавала і правяла куратар вучэбнай группы Марына Васільеўна Свірыдовіч.

Студэнты Ыхласмырат Палванаў, Сердар Ісмаілаў, Нуршат Балыева прачыталі вершы Аляксандра Твардоўскага, Канстанціна Сіманава, Юліі Друнінай. Творы Сяргея Арлова і Уладзіміра Высоцкага прагучалі ў аўтарскім выкананні, а верш Юрыя Левітанскага быў прадстаўлены ў жанры паэтычнага міні-фільма.

Асаблівая ўвага была нададзена беларускай паэзіі. Студэнты пазнаёміліся з творамі Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Рана Зафарава прачытала верш «Франтавыя дарогі...» ў перакладзе Я. Хялемскага, а куратар групы М.В. Свірыдовіч правяла майстар-клас па перакладзе верша «Калі мільёны паміралі...» з беларускай мовы на рускую. Такі фармат дазволіў удзельнікам паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў, адчуць блізкасць славянскіх культур і ўбачыць, як шмат можа расказаць паэзія пра час і чалавека.

У літаратурнай гасцёўні, адказваючы на пытанні вядучай Майсы Рахманавай, студэнты разважалі пра мужнасць і чалавечую стойкасць, пра каханне і чаканне, пра значнасць памяці, удзячнасці і павагі да гісторыі.

Вялікую цікавасць выклікала віктарына, падчас якой туркменскія студэнты не толькі прадэманстравалі літаратурныя веды, але і ўспомнілі подзвіг свайго земляка – Героя Савецкага Саюза Араза Анаева, які загінуў у баях за вызваленне беларускай зямлі. Удзельнікі таксама даведаліся, што падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баявых дзеяннях прымалі ўдзел 300 тысяч жыхароў Савецкага Туркменістана, з іх 130 тысяч былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 104 чалавекі сталі Героямі Савецкага Саюза, а 15 – поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Гэтыя факты сталі напамінам пра ўклад розных народаў у агульную Перамогу.

Адным з самых эмацыянальных момантаў сустрэчы стала выступленне Гулджэмал Кадыравай. Яна расказала пра свайго прадзеда Бабыша Кадырава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, і прачытала фрагменты яго ўспамінаў, якія беражліва захоўваюцца ў сям’і.

Цёплым і па-сапраўднаму аб’ядноўваючым завяршэннем мерапрыемства стала сумеснае выкананне песні «Кацюша», якая стала сімвалам памяці, адзінства і пераемнасці пакаленняў.

Літаратурная гасцёўня спрыяла ўмацаванню міжкультурнага дыялогу, развіццю цікавасці да рускай і беларускай паэзіі, а таксама захаванню памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

ph21052026198283023.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image