Сэрвісы

АГУЛЬНАРЭСПУБЛІКАНСКАЯ ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ

АГУЛЬНАРЭСПУБЛІКАНСКАЯ ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ

22 чэрвеня ў краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прысвечаны падзеям 1941 г., калі нацысцкая Германія распачала вайну супраць СССР. Тады Беларусь першай прыняла на сябе магутны ўдар захопнікаў і панесла вялікія ахвяры і страты. У сучаснасці існуе традыцыя: у гэты дзень у 12:00 у краіне праходзіць агульнарэспубліканская хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых.

Супрацоўнікі кафедры беларускага мовазнаўства далучыліся да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання і ўсклалі кветкі да танка Т-34 ля Палаца афіцэраў – манументу, прысвечанаму воінам 4-й танкавай брыгады, якія першымі ўварваліся ў Мінск 3 ліпеня 1944 г., вызваляючы яго ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Hvilina_2.jpg

Hvilina_4.jpg

Hvilina_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image