Сэрвісы

Выдатныя жанчыны Італіі вачыма беларускіх студэнтаў

Выдатныя жанчыны Італіі вачыма беларускіх студэнтаў

У абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася чарговая сустрэча дыскусійнага клуба «Buongiorno, Italia!». У ёй прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў кафедры раманскага мовазнаўства: дацэнта М.В. Салеевай і старшага выкладчыка Г.У. Тупік. Цыкл сустрэч прысвечаны выдатным жанчынам Італіі, а ініцыятыва студэнтаў прымеркавана да Года жанчыны ў Беларусі.

На гэты раз гаворка ішла пра Мікелу Мурджа –  пісьменніцу, якую называюць «сэрцам Сардзініі». Яе лёс стаў сімвалам барацьбы за правы жанчын і культурную самабытнасць роднага вострава. Студэнты не толькі расказалі пра яе жыццё і творчасць, але і падрыхтавалі займальны квіз. Завяршылася мерапрыемства фінальнай дыскусіяй, у якой актыўна ўдзельнічалі наведвальнікі.

Студэнты-італьяністы 4 курса (М. Багамолава, К. Храмцэвіч, С. Нядвецкая, Е. Нарыцына, П. Раманенка, Н. Сталярова, А. Яраш) прадэманстравалі выдатнае валоданне італьянскай мовай і добрыя педагагічныя навыкі, прымянілі на практыцы атрыманыя тэарэтычныя веды і развілі прафесійныя ўменні.

Пасля асноўнай часткі госці змаглі задаць пытанні – не толькі пра Мікелу Мурджа, але і пра філалагічны факультэт: студэнты расказалі наведвальнікам бібліятэкі пра мовы, якія вывучаюцца, і перспектывы, што адкрываюцца перад выпускнікамі.

ph161020261927398273098.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image