Сэрвісы

Лінгвістычная віктарына «Роля перакладчыка ў рабоце ААН»

Лінгвістычная віктарына «Роля перакладчыка ў рабоце ААН»

13.10.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Л.Ю. Маслоўская правяла лінгвістычную віктарыну, прымеркаваную да Міжнароднага дня перакладчыка. Мерапрыемства прайшло з удзелам студэнтаў трэцяга курса германскай філалогіі.

Мэта мерапрыемства – папулярызацыя прафесіі перакладчыка, павышэнне ўзроўню моўнай культуры студэнтаў, выхаванне цікавасці да прафесійна-працоўнай дзейнасці.

Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі студэнтамі гісторыі стварэння і ключавых напрамкаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама яе дзеючых праграм на тэрыторыі Беларусі.

Цэнтральнай часткай англамоўнага мерапрыемства стала лінгвістычная віктарына «Роля перакладчыка ў рабоце ААН», якая пачалася з прагляду відэа-інтэрв’ю перакладчыкаў, што працуюць у гэтай арганізацыі. Па выніках прагляду студэнты, падзяліўшыся на каманды, выканалі шэраг заданняў. Віктарына прайшла ў атмасферы здаровай канкурэнцыі і жывой цікавасці.

photot_2026-10-14_09-29-52_4.jpg

photot_2026-10-14_09-29-52_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image