Сэрвісы

ПРЫЯРЫТЭТ – ЗАНЯТКІ Ў БАЗАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ

ПРЫЯРЫТЭТ – ЗАНЯТКІ Ў БАЗАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ

Кафедра кітайскай філалогіі 19 кастрычніка 2026 г. арганізавала і правяла выязны занятак па вучэбнай дысцыпліне «Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі», якое адбылося на базе установы «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа». Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Усходняя філалогія» даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры, пазнаёміліся з рарытэтнымі экспанатамі, кнігамі народнага паэта на замежных мовах. Асаблівую цікавасць і абмеркаванне выклікалі кітайскія выданні твораў Якуба Коласа, што з’яўляецца важным фактам прысутнасці і функцыянавання літаратуры Беларусі ў сацыякультурнай прасторы Паднябеснай. Выязны занятак узбагаціў веды студэнтаў у галіне беларуска-іншанацыянальных літаратурных сувязей, садзейнічаў паглыбленню іх прафесійных кампетэнцый.

t22102026192739873198.jpg

ph221020269854234575564453.jpg

ph2210202698127398723.jpg

ph221020261827381723.jpg

ph22102026198279387.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image