Сэрвісы

Памяць сэрца: хронікі генацыду

Памяць сэрца: хронікі генацыду

13.10.2026 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Л.Р. Папоўская і Д.М. Каралёў правялі са студэнтамі 2-га курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» тэматычную экскурсію па мясцінах Мінскага гета (1941–1943 гг.). У гісторыка-мемарыяльны маршрут увайшлі ключавыя месцы трагедыі і супраціўлення: Юбілейная плошча, дзе размяшчаўся юдэнрат (яўрэйскі савет, створаны па загадзе нацыстаў), біржа працы, а таксама месца збору вязняў для прымусовых работ і правядзення публічных распраў, мемарыял «Яма» – самае вядомае і эмацыянальна цяжкае месца памяці Халакосту ў Мінску, быўшае Зондэргета, Могілкі і Камяні памяці. Падчас экскурсіі студэнты пагрузіліся ў гісторыю аднаго з найбуйнейшых месцаў прымусовага ўтрымання яўрэяў у Еўропе. У цэнтры асаблівай увагі аказаліся сімвалы і наратывы, якія перадаюць боль і жах падзей будучым пакаленням. Маладыя людзі прызналіся, што штодня хадзілі па цэнтральных вуліцах Мінска і нават не падазравалі, што крыху больш за 80 год назад тут разгортваліся самыя страшныя старонкі Халакосту. «Апошні шлях» у Яме і раскалоты падмурак «Разбітага вогнішча» дапамаглі адчуць увесь жах ад страты дому і сям'і.

Напрыканцы экскурсіі студэнты адзначылі яе высокую гістарычную і духоўна-маральную значнасць. Падчас адкрытага абмеркавання навучэнцы падкрэслілі, што наведванне памятных мясцін Мінскага гета дазволіла ім глыбей усвядоміць маштабы трагедыі генацыду беларускага народа і Халакосту ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Маладыя людзі сыйшліся на адзінай думцы, што падобныя мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню цвёрдай грамадзянскай пазіцыі, недапушчэнню скажэння гісторыі і разуменню сапраўднай каштоўнасці мірнага неба над галавой.

ph22102026982739872387.jpg

ph22102026193892738123.jpg

ph221020261027309283.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image