Сэрвісы

Гутарка «Эканоміка павінна быць эканомнай»

Гутарка «Эканоміка павінна быць эканомнай»

21.10.2026 у межах вывучэння тэмы «Эканоміка ў сучасным свеце» (дысцыпліна па выбары «Дзелавая замежная мова») старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рымар правяла са студэнтамі 10-й групы II курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як асноўную замежную мову, гутарку на тэму «Эканоміка павінна быць эканомнай».

Старшы выкладчык Г.І. Рымар і студэнтка 2 курса спецыяльнасці рамана-германская філалогія К.І. Астапенка  расказалі пра актуальны стан эканомікі краіны, дзеючыя прагнозныя і праграмныя дакументы Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года, а таксама пра прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026–2030 гады (Указ № 135 ад 01.04.2025).

Студэнты вылучылі асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы эканоміі і беражлівасці: Дзяржаўную праграму «Энергазберажэнне», а таксама рэалізаваныя ініцыятывы ў рамках «Года якасці – 2025». Далей студэнты разважалі пра патэнцыйныя магчымасці павышэння эфектыўнасці эканомікі, важнасць павышэння прадукцыйнасці працы, лічбавізацыі вытворчасці, імпартазамяшчэння і ўклад кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у асобнасці.

Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў студэнтаў асабістай адказнасці за эканомнае выкарыстанне рэсурсаў (электраэнергія, вада, матэрыялы) як у сценах навучальнай установы, так і ў побыце, усведамленню непасрэднай сувязі паміж беражлівымі адносінамі кожнага грамадзяніна, выхаванню эканамічнай культуры і рацыянальнага мыслення, неабходнага для будучых спецыялістаў у любой галіне, і эканамічнай стабільнасцю дзяржавы.

ph22102026192873737.jpg

ph22102026192873827.jpg

ph2210202619287391273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image