Сэрвісы

Пра сям’ю ў вершах і прозе…

Пра сям’ю ў вершах і прозе…

22.10.2026 у межах працы па эстэтычным выхаванні моладзі старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і Л.Р. Папоўская правялі са студэнтамі 2-3 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» інфармацыйную гадзіну ў форме літаратурнай віктарыны «Народная мудрасць пра сям’ю». Мэта мерапрыемства – прадстаўленне сямейных традыцый і побыту на прыкладзе твораў сусветнай літаратуры і фальклору, фарміраванне агульначалавечых сямейных каштоўнасцей і культуры слова. У складзе каманд «Героі нашага часу» і «Класікі XXI» выступілі самыя начытаныя і творчыя навучэнцы. Падчас гульні каманды прайшлі шэсць тураў, у кожным з якіх ім трэба было адказаць на шэраг пытанняў, якія патрабавалі ведання прыказак, літаратурных казак і класічных мастацкіх твораў розных часоў. У перапынках паміж турамі ў выкананні студэнтак П. Лук’янавай і А. Хадзько прагучалі пяшчотныя вершы пра дзяцінства і маці, напісаныя сучаснымі аўтарамі. Студэнткі 2 курса К. Астапенка і А. Талкачова прадставілі невялікую тэатральную пастаноўку пра ўзаемаадносіны прадстаўнікоў двух пакаленняў – бабуль і ўнукаў.

Дзякуючы вялікай папярэдняй рабоце віктарына атрымалася змястоўнай і па-сапраўднаму «сямейнай». Як адзначылі самі студэнты, калі «гаворка ідзе пра сям’ю і сямейныя ўзаемаадносіны, дух саперніцтва адыходзіць на другі план, саступаючы месца сяброўству і агульным інтарэсам». Хоць пераможцам гульні стала каманда «Класікі XXI», ніхто з удзельнікаў не пакінуў аўдыторыю без прызоў і добрага настрою.

ph2310202619279873182.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image