21.10.2026 у межах Тыдня бацькоўскай любові старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А. Мятліцкая і студэнты 1 курса 8 групы спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» правялі конкурс праектаў «Дзень маці. Дзень бацькі. Гісторыя і традыцыі святкавання ў розных краінах».
Мэта мерапрыемства – узбагачэнне ведаў студэнтаў аб культурных асаблівасцях розных краін, развіццё культурнай талерантнасці, а таксама фарміраванне лексічных і маўленчых навыкаў на вывучаемай мове (англійскай) па тэме «Сям'я», развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў.
Студэнты з энтузіязмам працавалі над праектамі пра гісторыю і традыцыі святкавання Дня маці і Дня бацькі ў розных краінах, з цікавасцю слухалі прэзентацыі аднагрупнікаў, задавалі пытанні выступоўцам, выказвалі ацэначныя меркаванні.
Мерапрыемства прайшло ў творчай, сяброўскай атмасферы, дазволіла пашырыць кругагляд студэнтаў аб культурах і традыцыях народаў свету, а таксама правесці параўнанне з нацыянальнай беларускай культурай.



BY

