28 кастрычніка 2026 г. па запрашэнні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасцей «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» і «Беларуская філалогія» ў суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок наведалі вечарыну, прысвечаную 160-годдзю з дня смерці нямецкага паэта Фрыдрыха Рукерта. Асноўнай ідэяй арганізатараў стала знаёмства беларускіх чытачоў з біяграфіяй і творчасцю паэта і перакладчыка, чые творы мала вядомыя шырокай публіцы за межамі Германіі. Удзельнікамі вечарыны сталі члены таварыства “Беларусь-Германія”, актывісты Дома дружбы, а таксама студэнты і выкладчыкі ВНУ г. Мінска. Госці мерапрыемства змаглі адкрыць для сябе не толькі аўтарскія творы Ф. Рукерта, але і пачуць яго нямецкія пераклады з арабскай і персідскай моў. У выкананні студэнткі 4 курса нашага факультэта Лізаветы Наскавец прагучаў верш „Er ist gekommen“ («Ён прыйшоў»), які паэт прысвяціў сваёй жонцы Луізе.
Вечарына прайшла ў прыемнай, цёплай атмасферы. Прадуманы сцэнарый і родная мова паэта, на якой праводзілася ўсё мерапрыемства, дазволілі будучым філолагам адкрыць для сябе раней невядомыя старонкі нямецкай літаратуры і акунуцца ў творчасць майстра, лейтматывамі якога сталі свабода, патрыятызм і каханне.



BY

