20 кастрычніка 2010 г. на факультэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ з намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ціцянковым Міхаілам Сяргеевічам.
Дэкан факультэта прафесар І. С. Роўда прадставіў высокага госця і паведаміў студэнтам, што намеснік мінскага мэра з'яўляецца нашым калегам, выпускніком філалагічнага факультэта БДУ, з усмешкай адзначыўшы ўніверсальнасць дыплома філолага. У сваю чаргу, М.С.Ціцянкоў распавёў студэнтам аб рабоце выканаўчай улады па развіццю ў горадзе сістэмы адукацыі і спорта, а таксама пра сацыяльнае развіццё Мінска: яго сучасны стан і бліжэйшыя перспектывы.


BY 
