Сэрвісы

«КАЗАЧНЫ КУФАР» – МАЛЫ КОСМАС ВЯЛІКАЙ СПАДЧЫНЫ

«КАЗАЧНЫ КУФАР» – МАЛЫ КОСМАС ВЯЛІКАЙ СПАДЧЫНЫ

Калі размова заходзіць пра сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, час нібы спыняе свой ход, саступаючы месца спрадвечнай магіі народнага слова, што здольна прайсці скрозь стагоддзі і адгукнуцца ў душы кожнага чалавека. Менавіта такое чараўніцтва, дзе векавая мудрасць продкаў сустрэлася з касмічнай маштабнасцю чалавечай мары, адбылося на філалагічным факультэце БДУ.

6 лістапада 2026 года ў межах святкавання 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з поўным аншлагам прайшла прэзентацыя адноўленага рэпертуару батлейкі «Казачны куфар» пад глыбокай і сімвалічнай назвай «Малы космас вялікай спадчыны».

kazachkufar06102026_1.jpgkazachkufar06102026_2.jpg

Акадэмічную супольнасць ўніверсітэта і кіраўніцтва філалагічнага факультэта, а таксама прафесарска-выкладчыцкага саставу прадставілі першы прарэктар, кандыдат філасофскіх навук і кандыдат багаслоўя пратаіерэй Сергій Маўсесян і начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алена Дзмітрыева Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік, намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве Таццяна Мальцэвіч, намеснік дэкана по ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Георгій Чахоўскі, намеснік дэкана па рабоце з замежнымі студэнтамі Таццяна Місько, загадчыкі профільных кафедр, загадчык вытворчасцю вучэбна-лабараторнага корпуса БДУ Вольга Кіркіна, выкладчыкі і супрацоўнікі, а таксама прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый Святлана Снапкоўская.

kazachkufar06102026_3.jpgkazachkufar06102026_4.jpg

Магутным творчым, літаратурным і духоўным крылом імпрэзы сталі вядомы беларускі паэт і бард Алесь Камоцкі, таленавітая беларуская пісьменніца, паэтка і дырэктар паэтычнага тэатра «Арт. С.» Аксана Спрынчан і беларускі паэт Сяржук Лясны.

kazachkufar06102026_5.jpg

Каштоўным і незабыўным эпіграфам да гэтага свята стала жывое выкананне і кранальны творчы нумар Алеся Камоцкага, які сваімі мелодыямі прыадчыніў дзверы ў свет тонкага лірызму, закрануўшы самыя глыбокія струны чалавечай душы і прымусіўшы залу затаіць дыханне.

Сімвалам таго, што мова, літаратура і культура здольны яднаць не толькі пакаленні, але і цэлыя прасторы, стала наступная вельмі важная і ганаровая падзея – урачыстае ўзнагароджаванне ўдзельнікаў дэлегацыі студэнтаў і выкладчыкаў МДУ імя М.В. Ламаносава, якое прыўнесла ў вечар адчуванне сапраўднага міжвузаўскага братэрства і супольнага навуковага пошуку і стала яркім пачаткам перад галоўным дзействам вечара.

kazachkufar06102026_6.jpg

Пасля ўрачыстай часткі гледачы апынуліся ў магічнай прасторы сапраўднага касмічнага спектакля, рэпертуарная праграма якога ўразіла высокім мастацкім і прафесійным узроўнем. На драўляных падмостках легендарнай батлейкі «Казачны куфар» лялькі загаварылі жывымі, каларытнымі галасамі беларускай душы, прадставіўшы прысутным сем унікальных пастановак, сярод якіх адбыліся адразу тры маштабныя прэм’еры. Першай стала казка «Коцік, пеўнік і ліса» – пастаноўка-візітоўка тэатра. Другой знакавай падзеяй стала прэм’ера казак «Сованька» і «Чаму коцік толькі пасля снедання мыецца» – старадаўніх народных аповедаў, якія здабылі сцэнічнае ўвасабленне дзякуючы тонкай літаратурнай апрацоўцы студэнта 4 курса спецыяльнасці «беларуская філалогія» Алеся Дубоўскага. Таксама зала з захапленнем сустракала «Казку пра казла і барана» з яе каларытным і вострым рэгіянальным гумарам Ашмяншыны, пастаноўку «Жораў і Чапля» – твора паэта Алеся Камоцкага, арыгінальную сатырычную пастаноўку класічнай прозы «Ліса-каталічка» і, нарэшце, алегарычную прытчу маральна-этычнага кірунку «Як воўк хацеў святым стаць».

kazachkufar06102026_7.jpg

Уся дзея была аб’яднана вакол арыгінальнай канцэпцыі, якая ператварыла актавую залу ў касмічны карабель, што ўпэўнена вандраваў па сузор’ях беларускай фальклорнай культуры разам з загадчыкам вучэбна-навуковай лабоарторыі беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Верай Дзянісенка і яе сынам, вучнем ДУА «Гімназія №14 г. Мінска» Аляксеем Дзянісенка. Сцэнар бліскуча прадэманстраваў, што фальклор – гэта жывы і бясконцы сусвет.

Гэты цуд ажыў дзякуючы працы творчай групы праекта, у склад якой увайшлі спецыяліст па забеспячэнні вучэбнага працэсу кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Таццяна Агіевіч, спецыялісты па забеспячэнні вучэбнага працэсу вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Ганна Іванова, Дар’я Іванова і Ганна Прохарава, выпускніца філалагічнага факультэта 2026 г. Аліна Каспяровіч, студэнты 4 курса спецыяльнасці «беларуская філалогія» Алесь Дубоўскі і Раман Марукін, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «беларуская філалогія» Анастасія Каласоўская, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «славянская філалогія» Альжбэта Малішэўская-Спрынчан і навучэнец ДУА «Гімназія №14 г. Мінска» Аляксей Дзянісенка.

kazachkufar06102026_8.jpgkazachkufar06102026_9.jpg

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства і творчая група праекта «Казачны куфар» выказваюць глыбокую ўдзячнасць кіраўніцтву філалагічнага факультэта БДУ, калегам і гасцям за ўвагу і падтрымку супольных ініцыятыў. Рэалізацыя падобных высокамастацкіх і прафесійных праектаў у рамках святкавання 105-годдзя БДУ забяспечвае трывалую аснову для міжвузаўскага і міжнароднага ўзаемадзеяння, умацоўвае навукова-даследчы патэнцыял універсітэта і закладвае трывалы падмурак для далейшага росквіту акадэмічных і культурных сувязей.

kazachkufar06102026_10.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image