Сэрвісы

Да 205-годдзя з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага

Да 205-годдзя з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага

13 лістапада 2026 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 205-годдзю з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (1821–1881). Уладзіслаў Каралеў выступіў з дакладам «Дастаеўскі як моцная моўная асоба», у якім асвятліў уплыў Дастаеўскага на заходнееўрапейскую літаратуру. Затым была праведзена віктарына, падчас якой студэнты адказалі на пытанні, згрупаваныя ў некалькі блокаў: "Жыццёвы і творчы шлях Ф. М. Дастаеўскага", "Ілюстрацыі да твораў Дастаеўскага", "Экранізацыі твораў Дастаеўскага", "Дастаеўскі як прэцэдэнтны онім". Выдатныя веды біяграфіі і творчасці пісьменніка паказалі Карына Башмур, Лізавета Шуцько, Марыя Садчанка, Фяўронія Бегіян. Пераможцамі віктарыны сталі Антон Гарошка, Уладзіслаў Каралёў і Арцём Сіліч. Знаўцы і аматары творчасці Ф. М. Дастаеўскага атрымалі ва ўзнагароду кнігі з творамі вялікага пісьменніка. Мерапрыемства праведзена прафесарам кафедры рускай мовы А.Я. Долбік.

Image

Рэсурсы

Image
Image