Сэрвісы

ПАГЛЫБЛЯЕМ СУВЯЗІ З БАЗАВЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

ПАГЛЫБЛЯЕМ СУВЯЗІ З БАЗАВЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

16 лістапада 2026 года кафедра кітайскай філалогіі правяла сустрэчу студэнтаў спецыяльнасці “Усходняя філалогія” (3-4 курсы) з прадстаўнікамі транспартнай кампаніі “Райзінг (R Group)”, якая займаецца міжнароднымі грузаперавозкамі ў Расію і краіны Цэнтральнай Азіі. Спецыялісты “Райзінг (R Group)” расказалі пра гісторыю, спецыфіку дзейнасці, карпаратыўную культуру базавай арганізацыі БДУ, а таксама неабходныя кампетэнцыі для працы ў кампаніі, адказалі на пытанні навучэнцаў.

Дадзенае мерапрыемства было накіравана на паглыбленне прафесійных ведаў студэнтаў-кітаістаў, узгадненне зместу і арганізацыі вытворчай перакладчыцкай практыкі, размеркавання (працаўладкавання) выпускнікоў спецыяльнасці “Усходняя філалогія”.

ph2011202619827983791.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image