8 лістапада 2026 года Музею гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці споўнілася 80 гадоў. У гонар гэтай памятнай даты старшым выкладчыкам кафедры РМЗ Вольгай Аляксандраўнай Шалеснай была арганізавана экскурсія для студэнтаў 3 курса ФМА і 3 курса механіка-матэматычнага факультэта. Замежныя студэнты наведалі адно з самых памятных мясцін нашай Радзімы – мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, а таксама пашыраную экспазіцыю музея.
Студэнты разам з выкладчыкам былi ў 10 залах, прысвечаных баявым дзеянням у раёне Брэста, баям на Цярэспальскім і Валынскім, Кобрынскім умацаваннях, баявым дзеянням у Цытадэлі. Гэта дало магчымасць усвядоміць і адчуць, што памяць пра далёкія падзеі 1941 года жыве і ў сённяшнім пакаленні.




BY

