19 лістапада на 2026 года ў межах рэалізацыі інстытута настаўніцтва на кафедры германскага мовазнаўства прайшоў практыка-арыентаваны семінар для выкладчыкаў-пачаткоўцаў.
Удзельнікі абмеркавалі першыя крокі ва ўніверсітэцкай рабоце, асноўныя задачы маладога выкладчыка, а таксама магчымасці для прафесійнага развіцця і крыніцы падтрымкі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі практычным пытанням падрыхтоўкі заняткаў і ўзаемадзеяння са студэнтамі.
Круглы стол стаў пляцоўкай для абмену досведам, абмеркавання актуальных пытанняў і пошуку карысных рашэнняў для паўсядзённай выкладчыцкай практыкі. Спадзяемся, што атрыманыя арыенціры дапамогуць удзельнікам больш упэўнена адчуваць сябе ў новай прафесійнай ролі і стануць добрай асновай для далейшага развіцця.
Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць, адкрыты дыялог і зацікаўленасць!



BY

