Сэрвісы

Круглы стол «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы»

 Круглы стол «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы»

17.11.2026 у межах вывучэння дысцыпліны «Методыка выкладання замежных моў» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рымар правяла са студэнтамі 10 групы 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» круглы стол, прысвечаны тэме «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы». Мерапрыемства накіравана на развіццё ў студэнтаў, як будучых настаўнікаў, уменняў распазнаваць канфліктныя сітуацыі ў класе, зніжаць іх інтэнсіўнасць і прадухіляць негатыўныя наступствы.

У ходзе круглага стала выкладчык Г.І. Рымар ажыццявіла аналіз узроўню канфлікталагічнай культуры ў групе, разгледзелі каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі, іх погляды на міжасабовыя адносіны, а таксама спосабы годнага пераадолення ўзнікаючых супярэчнасцяў і напружаных сітуацый. Падчас круглага стала была праведзена настольная гульня па размяжоўванню канфліктаў і булінгу «Антыбулінг».

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў студэнтаў асабістых якасцей будучага настаўніка і развіццю практычных уменняў канструктыўнага вырашэння канфліктаў.

ph201120269273987123.jpg

ph20112026912398173972.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image