Сэрвісы

Набор слухачоў на вочна-завочныя курсы

Умовы навучання: вучэбна-кантрольныя матэрыялы дасылаюцца пасля заключэння дагавора аб аказанні адукацыйных паслуг і аплаты. Слухачы выконваюць кантрольныя работы, якія адпавядаюць узроўню складанасці тэставых заданняў централізаванага тэсціравання і патрабаванням уступных іспытаў па літаратуры (рускай і беларускай). Кантрольныя работы па  кожнай  дысцыпліне выконваюцца самастойна і дасылаюцца на адрас Вучэбнага цэнтра для праверкі. Два разы за семестр праводзяцца кансультацыі ў Вучэбным  цэнтре філалагічнай адукацыі.

Дні кансультацый:

субота (5 сакавіка і 14 мая 2011 г.)

Запіс на вочна-завочныя курсы:

12.00-18.00 (акрамя суботы, надзелі)

Афармленне дакументаў пры запісе на курсы слухачоў, якія  не дасягнулі 18 гадоў, ажыццяўляецца толькі ў прысутнасці аднаго з бацькоў.

Пры запісе на курсы неабходна мець пры сабе наступныя дакументы:

Пашпарт слухача;

пашпарт аднаго з бацькоў, калі слухач не дасягнуў  18 гадоў.

Аплата за навучанне на вочна-завочных курсах ажыццяўляецца толькі праз філіял Белінвестбанка (Мінск, вул. Леніна, 16, другі паверх) па накіраванні, выдадзенам метадыстам Вучэбнага цэнтра пасля заключэння дагавора.

Кантактная інфармацыя:

Адрас Вучэбнага цэнтра:

222030, г. Мінск, вул. К.Маркса, д. 31, ауд. 59, 36.

Тэл.: (8-017)222-33-65, (8-017)227-65-72 -  метадыст Сакольчык Аэліта Іванаўна

Image

Рэсурсы

Image
Image